Будзьма беларусамі! (@budzma) header
Будзьма беларусамі! (@budzma) profile picture

https://teapaw.org/t.co/7jd5dMd6WP – культурна-асветніцкі партал пра Беларусь і для беларусаў. Мы робім беларускае бачным. Бо Беларусь – гэта цікава! #budzma

Belarus
Joined July 2009
🎶🍂 Топ-5 беларускіх песень пра восень Яна Вольская зрабіла падборку беларускай восеньскай музыкі, якая апявае гэтую элегічную для творцаў пару. Вершы, у якіх кожны аўтар па-свойму дзеліцца сваімі пачуццямі — дзесьці трапятка-пяшчотнымі, дзесьці гарэзлівымі, дзесьці пранізліва-тужлівымі, дзесьці натхняльна-ўзьнёслымі. 🎧 Падзяліцеся гэтым допісам, каб песьні знайшлі сваіх слухачоў. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
2
95
🧐 Готыка спальных раёнаў: беларуская інды-гульня Echoes of the Mind у новым кліпе Baisan&Frantisz Цёмны дуэт Baisan & Frantisz выпусціў кліп на песню Čorny śnieh — загалоўны трэк новага альбома. Відэа створанае з кадраў Echoes of the Mind — псіхалагічнай гульні, якую рыхтуе беларуская інды-студыя TSG. Новы кліп — добры прыклад беларускай супрацы, калі атмасферная музыка аб’ядноўваецца з псіхалагічнай гульнёй пра чалавека, які шукае шлях да сябе праз сны і страхі. Хоць сусвет гульняў — глабальны, стваральнікі абяцаюць і версію на беларускай мове, гульня ўжо ёсць у Steam, дата рэлізу пакуль не абвешчаная. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
83
🌿 У Мінскай вобласці з’явіліся два новыя прыродныя помнікі Кожнае з асаблівых месцаў знаходзіцца ў Маладзечанскім раёне і будзе ахоўвацца законам. Гэта вынікае з пастановы Маладзечанскага райвыканкама. Першы батанічны помнік знаходзіцца ў ваколіцах вёскі Павязынь і называецца «Карэльская бяроза». Гэта ўнікальнае дрэва, якое цэніцца за касаслойныя валокны і прыгожы малюнак. Другім прыродным помнікам на тэрыторыі раёна стануць шматвяковыя «Купалаўскія (вязынскія) дубы». Дрэвы знаходзяцца ў маляўнічым полі недалёка ад Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка «Вязынка», што прыкладна ў 35–40 км ад Мінска. Гэта велізарныя, магутныя разгалістыя дубы з каласальным абхватам ствалоў. Яны раслі тут задоўга да нараджэння паэта Янкі Купалы (Івана Луцэвіча), аднак у народзе за імі трывала замацавалася назва «Купалаўскія» з-за непасрэднай блізкасці да фальварка, дзе прайшлі першыя гады жыцця літаратара. Кіраваннем новымі прыроднымі помнікамі ў Мінскай вобласці будзе займацца Радашковіцкі сельвыканкам. ❗️ Акрамя таго, дакументам устанаўліваюцца межы помнікаў прыроды, таксама на іх будуць распаўсюджвацца ўмовы, прапісаныя ў законе «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях».
64
✍️ З беларускага мястэчка — да вяршыні амерыканскай журналістыкі: гісторыя Юджына Лаянса Хіба ў кожным спісе вядомых амерыканцаў, што паходзілі з Беларусі, можна сустрэць імя Давіда Сарнова (1891–1971), аднаго з заснавальнікаў радыё і тэлевяшчання ў ЗША. І бадай, ніколі не згадваецца імя яго стрыечнага брата — Юджына Лаянса (Eugene Lyons, 1898–1985), чыя дзейнасць палягала ў блізкім да братавага фаху, а ў дачыненні да радыё — дык, пэўна, была больш важнай для беларусаў, што адчуваецца і да сёння. Ён прайшоў шлях ад шчырага сімпатыка краіны Саветаў да зацятага праціўніка савецкага рэжыму, напісаў шэраг кніг пра Расею і савецкі камунізм і стаў першым прэзідэнтам Амерыканскага камітэта барацьбы за вызваленне народаў Расеі, у выніку дзейнасці якога паўстала радыё «Вызваленне» — сённяшняе радыё «Свабода». Пра лёс Юджына Лаянса распавядаюць даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
2
120
❌ Міністэрства культуры скасавала праекты ахоўных зонаў у гістарычным цэнтры Наваградку У Наваградку перастаюць дзейнічаць праекты зонаў аховы некаторых частак гораду, у тым ліку Наваградзкага замка, гары Міндоўга, Фарнага касьцёла і Барысаглебскай царквы, піша @svaboda са спасылкай на тэлеграм-канал «Спадчына». Пастанову № 116, пра якую вядзецца размова, падпісаў прызначаны сёлета міністрам культуры Марат Маркаў, больш вядомы як прапагадыст і кіраўнік тэлеканалу АНТ. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
2
103
🪙 У гістарычным цэнтры Магілёва за паўмільёна даляраў прадаюць ружовы будынак ваенкамата Гарадскія ўлады вырашылі прадаць з аўкцыёну комплекс з трох двухпавярховых будынкаў у самым цэнтры Магілёва, якія апусцелі пасля пераезду вайсковага камісарыята на новую пляцоўку. Два з трох карпусоў з’яўляюцца помнікамі архітэктуры XIX стагоддзя і маюць няўлічаныя перабудовы, якія новаму ўласніку абяцаюць дараваць і не лічыць самабудам, піша @nashaniva. Інфармацыя пра продаж комплексу з’явілася на электроннай гандлёвай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы. Гарадскі ваенкамат вызваліў гэтыя памяшканні яшчэ ў снежні 2024 года, пераехаўшы на вуліцу Крупскай, і амаль праз два гады пустуючую нерухомасць за будынкам гарвыканкама выставілі на таргі. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
102
🧐 У Мінск едзе расійскі архітэктар, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны. Ён будзе «кансультантам па архітэктуры» для Гальшанаў Беларускі саюз архітэктараў кліча спецыялістаў і студэнтаў на майстар-клас маскоўскага горадабудаўніка Аляксея Комава, які стаў кансультантам праекта па развіцці гістарычных мястэчак Беларусі, піша @nashaniva. «У Крыме мы аператыўна вырашылі праблему з надпісамі на ўкраінскай мове», — казаў Аляксей Комаў. Пра запланаваную на 13 лістапада 2026 года лекцыю «Маякі Рускага свету: суверэнны адказ сучасным выклікам» паведаміў у сваіх сацсетках Беларускі саюз архітэктараў. Мерапрыемства пройдзе ў канферэнц-зале Рэспубліканскага дома архітэктара. Уваход на сустрэчу абвешчаны вольным, да ўдзелу запрашаюць спецыялістаў і студэнтаў, каб абмеркаваць, як горадабудаўніцтва «становіцца формай цывілізацыйнага супраціву і апорай рускага суверэнітэту». Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
2
2
8
697
Беларуская пісьменніца Вольга Гапеева стала першай уладальніцай новай літаратурнай стыпендыі імя Томаса Мана Стыпендыя заснаваная ў Баварыі для аўтараў, якія жывуць у эміграцыі. Вольга Гапеева атрымае 15 тысяч еўра і магчымасць папрацаваць над сваімі творамі ў спецыяльнай творчай рэзідэнцыі, паведамляе тэлеграм-канал bellitinfo. Новую стыпендыю заснавалі ў памяць пра нямецкага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Томаса Мана, які сам быў вымушаны пакінуць Германію пасля прыходу нацыстаў да ўлады. Яе будуць прысуджаць раз на два гады літаратарам, якія жывуць у эміграцыі на тэрыторыі Баварыі. У абгрунтаванні рашэння журы адзначыла яе «іскрыстую, кранальную паэзію, якая дазваляе чытачам адчуць досвед жыцця ў выгнанні». Творчасць таксама назвалі «шырока вядомым выступам супраць дыктатуры і дыскрымінацыі». 🏆Урачыстае ўручэнне стыпендыі адбудзецца 14 снежня ў Літаратурным доме Мюнхена.
1
14
225
❓ Як вялікі князь Альгерд тройчы хадзіў на Маскву і павялічыў тэрыторыю ВКЛ удвая 730 гадоў таму таму, у далёкім 1296-м годзе, нарадзіўся Альгерд Гедзімінавіч, князь крэўскі і віцебскі, вялікі князь літоўскі. За час яго праўлення тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш чым удвая і стала найбуйнейшай дзяржавай Еўропы. ✍️ Budzma.org прыгадвае цікавыя факты пра вялікага ваяра і палкаводца. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
5
16
357
«Асабліва самааддана ваююць з Офісам, бо ён — галоўны вораг!» Лявон Вольскі пра традыцыйную беларускую разьяднанасьць «Замест таго, каб аб’яднацца і адзіным фронтам змагацца супраць агульнага ворага, барацьбіты з дыктатураю ўтвараюць безьліч новых фракцыяў, рухаў, ініцыятываў». Лявон Вольскі разважае пра традыцыйную разьяднанасьць у беларускіх дэмакратычных колах, а таксама пра новую прапанову пачаць перамовы з рэжымам у РБ. Да чаго насамрэч можа прывесьці гэтая ініцыятыва? Гавораць: дзе два беларусы, там тры партыі. Крыўдна гэта чуць, але, на жаль, гучыць вельмі блізка да рэчаіснасьці. Ад самага пачатку свайго гераічнага змаганьня з рэжымам беларуская апазыцыя сварыцца, варагуе, падзяляецца на ўсё новыя ды новыя рухі, ініцыятывы, партыі, усяляк дыскрэдытуе сваіх апанэнтаў. Прычым гэтыя апанэнты — не якіясьці там дзяржаўныя функцыянэры, на якіх варта было б абрынуцца з усёй магутнасьцю аратарскага майстэрства, не! Гэта такія ж апазыцыйныя дзеячы, толькі з паралельнае структуры. Колькі выдаткавана рэсурсаў, каб зьнішчыць канкурэнтаў са, здавалася б, братняга апазыцыйнага адгалінаваньня! Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
2
1
8
319
🔍 Экскурсія «па-пінкавіцку»: у музеі Коласа на Палессі спяваюць песні і ладзяць квесты Памяць аб адным з важных этапаў у жыцці Канстанціна Міцкевіча беражліва захоўваюць у Пінскім раёне. Сюды, у вёску Пінкавічы, больш за 120 гадоў таму прыбыў на работу малады настаўнік, якому наканавана было стаць народным песняром Беларусі.У будынку былой школы, дзе будучы пісьменнік вучыў дзяцей палешукоў, працуе народны літаратурна-краязнаўчы музей. Сёння ён уваходзіць у спіс самых папулярных турыстычных аб’ектаў рэгіёну. Памяць аб адным з важных этапаў у жыцці Канстанціна Міцкевіча беражліва захоўваюць у Пінскім раёне. Сюды, у вёску Пінкавічы, больш за 120 гадоў таму прыбыў на работу малады настаўнік, якому наканавана было стаць народным песняром Беларусі. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
5
177
🧐 Музей Вольнай Беларусі адкрывае выставу Вольгі Сіліванчык «Святло-Адчувальнасць» і запрашае на мастацка-тэатральныя лабараторыі з Маляванычам 17–30 лістапада 2026 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве будзе працаваць выстава беларускай мастачкі Вольгі Сіліванчык «Святло-Адчувальнасць». Праект аб’яднае жывапіс, тэатральную практыку і творчыя сустрэчы для дзяцей і дарослых. Адкрыццё выставы адбудзецца 17 лістапада а 18:30. У межах праграмы таксама пройдуць тры мастацка-тэатральныя лабараторыі з беларускім акторам Аляксандрам Ждановічам, вядомым як Маляваныч. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
3
7
260
📖 Выйшла кніга «Нябачныя: Галасы жонак беларускіх палітвязняў» У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшала новая кніга псіхалагіні Вольгі Вялічкі «Нябачныя: Галасы жонак беларускіх палітвязняў». Гэтым разам суразмоўніцамі аўтаркі сталі жанчыны, чые мужы трапілі за краты за свае перакананні, піша bellit.info. Некаторыя з гераінь выступаюць пад уласным імем, іншыя схаваныя за псеўданімамі. Іх гісторыі паказваюць цэлы пласт невідочных цяжкасцяў, выпрабаванняў і душэўнага болю, з якімі сутыкаецца кожная ў падобнай сітуацыі і да якіх проста немагчыма падрыхтавацца. Але ва ўсіх тэкстах чуваць пратэст: супраць абставін, якія не пакінулі выбару. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
132
🧐 У Бельгіі адкрылі вялікую рэтраспектыўную выставу Восіпа Цадкіна — мастака Парыжскай школы родам з Віцебска Каралеўскі музей прыгожых мастацтваў у Антвэрпэне паказвае творы Восіпа Цадкіна (1888–1967), мастака «Парыжскай школы», родам з Віцебска, піша reform.news. Хоць сусветную вядомасць творца атрымаў у Парыжы, яго першая рэтраспектыўная выстава адбылася ў Бельгіі. І першыя поспехі ён займеў у Антверпене і Бруселі, хоць гэты аспект яго кар’еры доўгі час заставаўся па-за ўвагай. Насамрэч Цадкін удзельнічаў тут у 25 групавых выставах і меў 12 персанальных. Тут быў куплены яго першы значны твор. «Бельгійцы былі маімі першымі прыхільнікамі», — пісаў Цадкін. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
3
7
161
Думаць пра будучыню ці — «браць ЦУМ» заднім чыслом? Пальчыс лічыць, што ён каардынаваў першыя восем маршаў у 2020-м. Спарыш лічыць, што трэба было браць ЦУМ. Алесь Белы — Купалаўскі тэатр. Ціханоўскі лічыць, што яго жонка мела б сесці ў турму і тады, магчыма, яму б не прыйшлося зараз шукаць грошы на зубы... Серыял пад назвай «Дваццаты год» вяртаецца? Неяк на судах па справе «Плошчы» ў далёкім 2011-м Статкевіч заявіў: з часам усё больш людзей будуць з гонарам казаць, што ламіліся ў Дом урада ўвечары 19 снежня 2010-га. Гэта ж гонар — быць удзельнікам рэвалюцыі! Нават няўдалай. Кожная няўдалая рэвалюцыя — рэпетыцыя будучай рэвалюцыі. Удалай. Час ішоў. Але кожная няўдалая рэвалюцыя аказвалася рэпетыцыяй чарговай... няўдалай. Тады, у 2010-м, перад выбарамі мы пагаворвалі аб тым, каб браць будынак БРСМ каля адміністрацыі. Ці хаця б угнаць грэйдар. Калі табе 19 — гэта прыкольна: угнаць грэйдар для рэвалюцыі. Калі пад 40... Ну, такое сабе. Горш толькі — штурмаваць ЦУМ. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
279
3 лістапада 1882 года нарадзіўся будучы народны песняр Беларусі Якуб Колас Костусь — так малога Канстанціна называлі ў бацькоўскай хаце — нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы, які сёння ўваходзіць у межы Стоўбцаў. Яго бацька служыў лесніком у радзівілаўскіх уладаннях. Пасля заканчэння Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі ў 1902 годзе Канстанцін Міцкевіч працаваў настаўнікам на Заходнім Палессі — у Люсіне, што цяпер у Ганцавіцкім раёне, і Пінкавічах пад Пінскам. Там ён збіраў фальклор, рабіў этнаграфічныя запісы. Палескі досвед пазней лёг у аснову аповесці «У палескай глушы». У 1905 годзе Міцкевіч склаў петыцыю жыхароў Пінкавіч да памешчыка Зыгмунта Скірмунта. Сяляне патрабавалі даць ім права карыстацца азёрамі і зямлёй для выпасу жывёлы. У ліпені 1906 года Міцкевіч узяў удзел у нелегальным з’ездзе настаўнікаў Мінскай губерні ў Мікалаеўшчыне. У 1907 годзе прыехаў у Вільню і пачаў загадваць літаратурным аддзелам «Нашай нівы», але праз некалькі тыдняў паводле загаду паліцыі мусіў пакінуць горад. Пазней ён працаваў у прыватнай беларускамоўнай школе ў вёсцы Сані. Неўзабаве Міцкевіча арыштавалі. 15 верасня 1908 года яго асудзілі на тры гады зняволення за ўдзел у настаўніцкім руху. Увесь тэрмін палітзвязень Міцкевіч адбыў у Мінскім астрозе — Пішчалаўскім замку, вядомым сёння як «Валадарка». Пасля вызвалення ў 1911 годзе Колас без афіцыйнага дазволу навучаў дзяцей чыгуначнікаў у Лунінцы. У 1926 годзе Якуб Колас атрымаў званне народнага паэта Беларусі, а праз два гады стаў акадэмікам. Аднак дзяржаўнае прызнанне не азначала свабоды. З сярэдзіны 1920-х гадоў у доме пісьменніка неаднаразова праводзілі ператрусы, а самога Коласа выклікалі на допыты. Савецкія органы дзяржбяспекі спрабавалі далучыць яго да «Лістападаўскай справы» і сфабрыкаванай справы «Саюза вызвалення Беларусі». У 1930-я гады пісьменніка абвінавачвалі ў «нацдэмаўшчыне» і прымушалі публічна каяцца ў нібыта дапушчаных памылках. Вакол яго арыштоўвалі і расстрэльвалі сяброў, калег і сваякоў. Сярод рэпрэсаваных былі дзядзька паэта Язэп Лёсік і брат яго жонкі Аляксандр Каменскі. Над самім Коласам таксама пастаянна вісела пагроза арышту. Улетку 1956 года Колас падрыхтаваў тры лісты ў ЦК Кампартыі Беларусі. Яны былі прысвечаныя стану беларускай мовы і занядбанасці могілак. Паводле сведчання сына пісьменніка Міхася Міцкевіча, 13 жніўня Колас асабіста паехаў у ЦК, каб перадаць ліст пра стан беларускай мовы. Аднак сакратар ЦК Цімафей Гарбуноў яго не прыняў. У той жа дзень пісьменнік вярнуўся дадому і памёр за рабочым сталом ад сардэчнага прыступу. ❓ Што паглядзець, пачытаць і паслухаць у дзень нараджэння класіка: t.me/budzmaorg/38064
1
3
20
340
❗️Беларусаў запрашаюуць на новую адукацыйную праграму «Агенты перамен: місія выканальная» Кадравы Рэзерв адкрывае набор на новую маштабную трохступеньчатую анлайн-праграму «Агенты перамен: місія выканальная» для беларусаў, прысвечаную дзяржаўнаму кіраванню, грамадскім працэсам, праву, інстытутам, перамовам і камунікацыі. Праграма разлічаная на 152 гадзіны навучання і пабудаваная як паслядоўная адукацыйная траекторыя, якая дапамагае звязаць розныя веды ў адну сістэмную карціну. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
1
2
232
✝️ Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель Важная шматгадовая традыцыя перапыненая ў Гомелі. Тут упершыню каталіцкія вернікі не змаглі памаліцца ля крыжа, усталяванага на месцы масавых пахаванняў ахвяр савецкіх рэпрэсій, паведамляе katolik.life. Штогод з 1990-х у дзень успаміну памерлых, 2 лістапада, католікі збіраліся на малітву на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы на ўскраіне Гомеля. Сярод расстраляных у гэтых лясах былі многія вернікі, у тым ліку каталіцкія і праваслаўныя святары. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
179
✨ Беларуская мастачка Цемра прайшла адбор з больш чым 1600 заявак і ўвайшла ў фінал прэстыжнага конкурсу ў Польшчы Беларуская мастачка Цемра ўвайшла ў лік 32 фіналістаў мастацкай прэміі KAF Young Art Prize 2026. Міжнароднае журы абрала яе працы сярод 1 668 заявак з 38 краін свету, піша reform.news. KAF Young Art Prize — гэта міжнародны конкурс для маладых мастакоў з усёй Еўропы, заснаваны незалежнай арт-інстытуцыяй Krupa Art Foundation ва Уроцлаве. Конкурс падтрымлівае аўтараў на пачатку прафесійнай кар’еры ў галіне жывапісу, лічбавага мастацтва, скульптуры і інсталяцыі. Мэта прэміі — вылучыць выбітныя і наватарскія мастацкія пазіцыі, падтрымаць аўтараў, чый голас чуллівы да актуальных сусветных праблем, а таксама заахвоціць да эксперыментаў і смелых творчых рашэнняў. Падрабязней: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
3
159
🤔 «Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча Вядоўца «Белсату» Віктар Шукеловіч расказаў у праграме «Канапа» на Радыё Свабода пра сваю сустрэчу з Крыстынай Шманьдай — праўнучкай клясыка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча. У сямігадовым узросьце яе разам з маці і трохгадовым братам савецкая ўлада выслала ў Сібір. ❓ Адным з самых моцных успамінаў, якія яна пранесла праз жыцьцё, была крыўда: чаму беларусы іх не абаранілі? Сам Шукеловіч вырас на Ашмяншчыне, непадалёк ад мясьцінаў, зьвязаных з Багушэвічам. Ён расказвае, што яшчэ ў дзяцінстве чуў пра паэта ня як пра хрэстаматыйнага клясыка, а як пра жывога чалавека. Працяг па спасылцы: d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.ne…
1
4
211