Калі вам падабаецца тое, што мы робім, і вы хочаце падзякаваць нам за гэта, вы можаце стаць нашым патронам на Patreon альбо заданаціць нам на Вuymeacoffee. Дзякуй за вашую падтрымку❤️
💫 patreon.com/hodnaby
💫 buymeacoffee.com/hodna
Гугл транслэйт дзяржаўным ідэолагам падвезлі, каб несці прарасейскую прапаганду пра "адзін народ" па-беларуску.
А вось не блытаць Купалу і Коласа – не падвезлі 🤭
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску НКУС расстраляў больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі дзясяткі пісьменнікаў і паэтаў.
Гэтая ноч стала адным з самых трагічных сімвалаў сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай культуры.
Агулам у гады сталінскіх рэпрэсій у Беларусі былі рэпрэсаваныя не менш за паўмільёна чалавек, а паводле розных ацэнак, у 1920–1950-я гады ў месцах масавых расстрэлаў пад Мінскам (у тым ліку Курапатах) маглі быць забітыя дзясяткі тысяч чалавек.
Наш усходні сусед любіць паказваць гісторыю Беларусі так, каб усё заўжды за беларусаў вырашалі ўсе вакол.
Вось чаму у іх такая нянавісць да Берасцейскай царкоўнай уніі.